мост для пераводу чыгуначнага пуці праз перашкоду (раку, праліў, цясніну і інш.) або праз другую дарогу. Успрымае інтэнсіўныя дынамічныя ўздзеянні, таму да яго трываласці і ўстойлівасці прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні па стварэнні бяспекі і бесперабойнага руху цягнікоў.
На вял. рэках суднаходныя пралёты Ч.м. звычайна перакрываюць пралётнымі канструкцыямі бэлечнай сістэмы са скразнымі галоўнымі фермамі. Для несуднаходных пралётаў і на малых рэках выкарыстоўваюць канструкцыі са стальнымі бэлькамі або бэлечныя пралётныя збудаванні са зборнага і папярэдне напружанага жалезабетону.